BE RU EN

Лаўроў патлумачыў, чаму Пуцін «падтрымаў» Камалу Харыс

  • 21.09.2024, 16:50

Аказваецца, гэта быў "жарт".

Расейскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што Уладзімір Пуцін "пажартаваў", калі нібыта казаў аб падтрымцы кандыдатуры Камалы Харыс на выбарах прэзідэнта ЗША.

Такое ён заявіў у інтэрвію тэлеканалу Sky News Arabia.

Каментуючы сказаную ў пачатку верасня заяву Пуціна аб "падтрымцы" Харыс на прэзідэнцкіх выбарах, кіраўнік МЗС Расеі заявіў, што яго шэф "пажартаваў" і "ў яго добрае пачуццё гумару".

"Не бачу якой-небудзь розніцы ні ў дачыненні да цяперашняй выбарчай кампаніі, ні ў дачыненні да будучых выбарчых кампаній у ЗША на працяглы перыяд часу", - канстатаваў Лаўроў.

Ён заявіў, што Джо Байдэн "ужо працяглы час не можа кіраваць краінай", але замест яго гэта робіць "глыбінная дзяржава", а Дональд Трамп пры сваёй першай кадэнцыі ўводзіў "дастаткова сур'ёзныя" санкцыі супраць Расеі.

"У выніку мы зрабілі сабе выснову, што трэба разлічваць на сябе. Спадзявацца на тое, што прыйдзе «добры дзядзечка» ў Белы дом ці ў іншую заходнюю сталіцу і ў нас усё наладзіцца, мы ніколі ўжо ў нашай гісторыі не будзем", - сказаў кіраўнік МЗС РФ.

Апошнія навіны