Z-прапагандыст заявіў аб дыверсіі на былой базе ПВК «Вагнер»
- 21.09.2024, 17:10
І расказаў пра «мільённыя страты».
Z-прапагандыст Ягор Гузенка ("Трынаццаты") заявіў, што прычынай узгарання на былой базе ПВК "Вагнер" у Молькіна стала дыверсія, піша ASTRA.
"Пажар адбыўся з прычыны "кароткага замыкання", але па факце тут у наяўнасці дыверсія. Згарэла дакументацыя, фармуляры, асабістыя справы, абсталяванне сувязі на сотню мільёнаў рублёў", - распавёў ён.
Паводле звестак МНС, зараз пажар ужо патушаны. Некалі звязаныя з "Вагнерам" ТГ-каналы пішуць, што ў Молькіна загарэліся адміністрацыйныя будынкі. Паводле іх звестак, цяпер былую базу "Вагнера" займае "Афрыканскі корпус".
У рэгіянальным упраўленні МНС сказалі РБК, што "прычына пажару і прыналежнасць аб'екта" высвятляюцца.