У ЗША робат-паліцэйскі затрымаў злачынцу
- 21.09.2024, 17:37
Пры дапамозе пярцовага спрэю.
У амерыканскім штаце Тэхас робат-паліцэйскі абясшкодзіў і затрымаў узброенага злачынцу.
Як паведамляе New York Post, 39-гадовы Фелікс Дэ Ла Раса знаходзіўся ў вышуку і быў знойдзены ў матэлі. Пры спробе арыштаваць яго ён адкрыў агонь па паліцыянтах. У адказ на пагрозу афіцэры наважылі прыцягнуць робата для нейтралізацыі сітуацыі.
Робат спачатку распыліў пярцовы спрэй на злачынцу, а калі той паспрабаваў уцячы, пераехаў яго, тым самым цалкам абясшкодзіўшы.