УСУ ліквідавалі камандзіра расейскіх дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы
- 21.09.2024, 19:43
Ён загінуў у Курскай вобласці.
Z-прапагандысты паведамляюць аб смерці падпалкоўніка Аляксандра Вячаслававіча Курына з пазыўным "Шкіпер". Ён загінуў у выніку ўдару FPV-дрона прыкладна 12-14 верасня 2024 года ў раёне пасёлка Глушкава Курскай вобласці.
Курын быў камандзірам 234-га дэсантна-штурмавага палка 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі ВДВ РФ (в/ч 74268, Пскоў). Менавіта вайскоўцы гэтага палка прысутнічалі ў Бучы і былі ідэнтыфікаваныя як непасрэдныя выканаўцы забойстваў мясцовых жыхароў.