BE RU EN

У Магілёўскай вобласці забаронена наведваць лясы

  • 21.09.2024, 20:38

Чырвоны рэжым небяспекі.

Мінлясгас паведаміў аб поўным закрыцці лясоў у Магілёўскай вобласці для наведвання. Таксама частка раёнаў у Віцебскай, Гомельскай і Менскай абласцях атрымалі чырвоны рэжым небяспекі.

У Віцебскай вобласці пад забарону патрапілі лясы ў 15 раёнах рэгіёну, у Гомельскай - 12 раёнаў. У Менскай вобласці чырвоны рэжым небяспекі ўведзены ў чатырох раёнах.

На астатняй тэрыторыі краіны, згодна з мапай забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Мінлясгаса, устаноўлены жоўты рэжым небяспекі - "наведванне абмежаванае".

Апошнія навіны