BE RU EN

Харыс прыняла запрашэнне CNN на другі раўнд дэбатаў з Трампам

  • 21.09.2024, 20:58

Тэлеканал даслаў запрашэнне і кандыдату ад рэспубліканцаў.

Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс пагадзілася на правядзенне дэбатаў з кандыдатам ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам на тэлеканале CNN 23 кастрычніка.

Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN у суботу, 21 верасня.

Паводле звестак CNN, кіраўніца выбарчай кампаніі Харыс Джэн О’Мэлі Дылан заявіла, што кандыдатка ад дэмакратаў "гатова да яшчэ адной магчымасці падзяліць сцэну з Дональдам Трампам". Яна таксама сцвярджае, што той павінен "без праблем пагадзіцца на новыя дэбаты".

Тэлеканал таксама заявіў, што накіраваў запрашэнне на дэбаты абодвум кандыдатам. CNN дадаў, што "для амерыканскага народа будуць карыснымі другія дэбаты паміж двума кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША".

"Мы з нецярпеннем чакаем адказу ад абедзвюх кампаній, каб амерыканская грамадскасць магла пачуць больш ад гэтых кандыдатаў перад тым, як прыняць канчатковае рашэнне", – заявілі ў CNN.

У паведамленні тэлеканала гаворыцца, што яны прапанавалі абодвум кандыдатам фармат, падобны да першых дэбатаў, на якім Трамп і Харыс будуць адказваць на пытанні мадэратараў на працягу 90 хвілін.

Апошнія навіны