BE RU EN

Беларускі музыка, чыя песня здзівіла сацсеткі, скасаваў канцэрты ў краінах Балтыі

  • 23.09.2024, 17:32

І назваў прычыну.

Беларускі музыка AP$ENT (ён жа Арсень Кісляк), аўтар вядомай песні «Можна, я з табой», паведаміў аб скасаванні сваіх канцэртаў у Вільні, Рызе і Таліне ў канцы верасня.

У каментары «Еўрарадыё» музыка растлумачыў прычыну і сказаў, што нічога страшнага з ім не здарылася.

«Я проста стаміўся і расчараваўся. Адбылася чарада падзей рознай ступені непрыемнасці, якія падсадзілі мае эмацыйныя акумулятары. Усё сапраўды добра атрымліваецца, аўдыторыя супервыдатная. Але я не вытрымліваю столькі арганізацыйнай працы і працы з людзьмі. Мне трэба адпачыць, пагрузіўшыся ў творчасць», - заявіў Арсень.

26 верасня AP$ENT павінен быў выступіць у Таліне, 27 верасня - у Вільні, 29 верасня - у Рызе.

Апошнія навіны