Зоя Белахвосцік адзначыць дзень нараджэння монаспектаклем «Moj Hleb»
- 27.09.2024, 14:37
Спектакль пройдзе ў Варшаве і Беластоку.
Народная артыстка Беларусі, прыма Купалаўскага тэатра Зоя Белахвосцік адзначыць свой дзень нараджэння монаспектаклем «Moj Hleb»
“Moj Hleb” – гэта спектакль пра лёс пяці пакаленняў тэатральнай дынастыі, пра Купалаўскі тэатр і пра тое, як падзеі ў Беларусі адбіваюцца на лёсе людзей.
Паказы адбудуцца ў Беластоку і Варшаве.
Беласток, 24 кастрычніка, Nie Teatr, Ulica Henryka Sienkiewicza 4.
Варшава, 27 кастрычніка, scena Przodownik, ul. Olesińska 21.
Квіткі можна набыць па спасылцы.