У Сеціве смяюцца з Лукашэнкі праз словы пра «беларускі тэлефон»
- 27.09.2024, 16:55
І прапануюць свае варыянты.
Лукашэнка анансаваў стварэнне "айчыннага мабільнага тэлефона" з уласным праграмным забеспячэннем.
Такое абяцанне ён даў на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічнага профілю ў фармаце "адкрыты мікрафон" у Дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Падобныя заявы, як піша New Voice, проста не маглі застацца без увагі карыстальнікаў сацсетак, якія ўжо пачалі дзяліцца сваімі варыянтамі таго, як абяцаныя Лукашэнкам мабільныя могуць у выніку выглядаць.