У Расеі адразу тры пасажырскія самалёты атрымалі загадкавыя папярэджанні аб пагрозе знішчэння
- 27.09.2024, 17:09
Пілотам паведамлялі, што тыя набліжаюцца да забароненай тэрыторыі.
Адразу тры расейскія пасажырскія джэты атрымалі папярэджанне аб пагрозе знішчэння, піша тэлеграм-канал «Авіятаршчына». Пілотам паведамлялі, што тыя набліжаюцца да забароненай тэрыторыі.
“Авіятаршчына” спасылаецца на пілотаў як мінімум трох самалётаў, якія праляталі над паўднёвымі рэгіёнамі Расеі 26 верасня. Паводле звестак тэлеграм-канала, невядомыя на аварыйнай частаце абвясцілі папярэджанне на англійскай мове.
"Вы набліжаецеся да забароненай тэрыторыі, пакіньце паветраную прастору, ці будзеце знішчаныя", – цытуе паведамленне "Авіяматоршчына".
Сцвярджаецца, што аб пачутым дыспетчарам далажылі экіпажы Boeing 737 авіякампаніі "Перамога" (заходзіў на пасадку ў аэрапорт Уладзікаўказа, выконваючы рэйс з Санкт-Пецярбурга), а таксама "Азімута" (ляцеў з Уфы ў Мінеральныя Воды) і Boeing 777 "Аэроф накіроўваўся з Масквы ў Анталлю).
Паводле звестак сэрвісу Flightradar24, усе тры паветраныя судны паспяхова прызямліліся на аэрадромах прызначэння. Інфармацыю аб папярэджаннях, атрыманых на аварыйнай частаце, перадалі сілавым структурам "для наступнага разбору".