У Пакістане разбіўся гелікаптэр з расейскімі пілотамі
- 28.09.2024, 15:46
Шасцёра загінулых.
У суботу, 28 верасня, у Пакістане адбылася аварыя чартарнага гелікаптэра, у выніку якой сама меней шэсць чалавек загінулі, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Суразмоўцы выдання паведамілі, што гелікаптэр быў зафрахтаваны прыватнай кампаніяй у паўночнай правінцыі Хайбер-Пахтунхва.
Ён разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту ў неспакойным раёне краіны паблізу афганскай мяжы.
Адзначаецца, што на борце знаходзілася блізу 14 пасажыраў, у тым ліку расейскія пілоты. Восем чалавек атрымалі раненні ў выніку аварыі і былі шпіталізаваныя.