Лукашэнка баіцца «патрапіць у палон»
- 28.09.2024, 18:43
Дыктатар расказаў пра свае страхі.
Лукашэнка заявіў студэнтам тэхнічных ВНУ, што баіцца "аказацца ў палоне штучнага інтэлекту".
"Я баюся, каб гэты штучны інтэлект не прывёў да таго, што мы ў палоне ў яго будзем", — цытуе дыктатара БелТА.
Адзначым, што Лукашэнка не першы раз крытычна выказвае пра ІІ.
У кастрычніку 2023 года дыктатар прызнаўся, што бачыў фэйк, дзе ён нібыта гаворыць па-французску. Відэа паказаў яго малодшы сын Мікалай.
"Я сябе бачыў. У мяне там жа таксама айцішнік сядзіць пад бокам. Паглядзі на сябе. Вось ты, кажа, на французскай мове выступаеш", - распавёў Лукашэнка.