BE RU EN

У Самарскай вобласці РФ партызаны ўзарвалі чыгуначны мост

  • 28.09.2024, 19:24

У гэты час па ім ехаў грузавы цягнік.

У суботу, 28 верасня на чыгуначным мосце ў Самарскай вобласці Расеі адбыўся выбух, паведаміў Telegram-канал Baza.

У выніку выбуху былі пашкоджаныя дзве бетонныя канструкцыі, якія падтрымліваюць чыгуначнае палатно.

Са слоў крыніц Baza, падчас выбуху па мосце рухаўся грузавы цягнік.

Адзначаецца, што, невядомае прыстасаванне ўзарвалася прыблізна ў 13:30 паводле менскага часу на чыгуначным мосце ў раёне горада Кінэль. У выніку выбуху былі пашкоджаны астраўкі бяспекі.

Цяпер рух цягнікоў па мосце часова прыпынены. На месцы працуюць праваахоўнікі.

Апошнія навіны