BE RU EN

Лукашэнка спужаўся і затаіўся

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ВЕЧЕРНИЙ ДОФАМИН»
  • 29.09.2024, 14:50

У знікненні дыктатара ёсць нешта трывожнае.

Знішчэнне Насралы і амаль усіх яго найбліжэйшых памагатых, вядома, само па сабе гэта не спыніць вайну. Магчыма, на нейкі час напал запалу яшчэ ўзрасце. Але стратэгічна гэты акт вельмі важны.

Так, «ваяры джыхаду» смерці не баяцца, для іх гібель у баі - шчасце. Але кіруюць імі зусім іншыя людзі, якія лёгка дабраслаўляюць шахідаў, але самі паміраць не збіраюцца. Ім патрэбныя ўлада і грошы.

Вельмі нагадвае Пуціна, праўда?

І зараз яны трасуць задамі ў сваіх бункерах. Лідар Ірана Хамэнэі схаваўся ў нейкім суперсховішчы з падвышанымі захадамі бяспекі. Лукашэнка, як звычайна ў выходныя, не адсвечвае, але сёння ў яго адсутнасці я адчуваю нешта трывожнае. Дарэчы, і Пуціна сёння не бачна і не чуваць.

Бо беспакаранасці асабіста для іх больш не існуе. Калі супрацьбункерная ракета дастала Насралу, то можа дастаць і Хамэнэі, і Пуціна. Не кажучы ўжо пра драбнейшых шавак.

Тэлеграм-канал «Вечерний дофамин»

Апошнія навіны