Беларуса задушыла кароўнікам
- 29.09.2024, 12:22
Будынак абрынуўся пры правядзенні рамонтных работ.
Мужчына 1972 года нараджэння загінуў пры падзенні кароўніка каля вёскі Загор'я-Сенненскага Навагрудскага раёна.
Падзенне часткі тарцовай цаглянай сцяны і металічнай уязной брамы адбылося пры правядзенні рамонтных работ у будынку кароўніка, паведамляе прэс-служба МНС.
Паведамленне аб НЗ на тэрыторыі малочнатаварнай фермы «Загор'е» ААТ «Шчорсы» паступіла ратавальнікам 27 верасня а 6-й раніцы.
У выніку падзення смяротна траўмаваны працоўны прадпрыемствы. Прычына падзення ўстанаўліваецца.