BE RU EN

У Столінскім раёне згарэла царква

  • 29.09.2024, 12:51

Агонь пашкодзіў у тым ліку іканастас.

У царкве святой Марыі Магдалены Пінскай дыяцэзіі БПЦ у вёсцы Альгомелі Столінскага раёна Берасцейскай вобласці адбыўся пажар.

Паведамленне аб надзвычайным здарэнні ў аднапавярховым цагляным будынку паступіла ратавальнікам 28 верасня а 16:30.

У царкве назіралася шчыльнае задымленне, прыхаджан у храме не было. Работнікі МНС эвакуявалі матэрыяльныя каштоўнасці і ліквідавалі пажар.

Агонь пашкодзіў іканастас, маёмасць, закуродымленыя сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны