Марк Цукерберг стаў у шэсць разоў багацейшым
- 29.09.2024, 13:07
Пасля запуску метасусвету Metaverse.
Багацце заснавальніка Meta Марка Цукерберга вырасла ў шэсць разоў пасля запуску метасусвету Metaverse. Цяпер яно дасягае $201 млрд, падлічыў Bloomberg.
У рэйтынгу мільярдэраў Bloomberg Цукерберг зараз займае чацвёрты радок. У красавіку яму ўдалося падняцца на трэцюю пазіцыю, прычым, на той момант ён упершыню з 2020 года стаў багацейшым за Ілана Маска.
На думку аналітыкаў, багацце бізнэсоўца вырасла шмат у чым дзякуючы рэкордна высокаму кошту акцый Meta Platforms. У выніку чысты кошт актываў Цукерберг павялічыўся амаль у шэсць разоў менш чым за два гады.
З пачатку года акцыі Meta Platforms падаражэлі на 60%. Так, у пятніцу, 28 верасня, яны таргаваліся на рэкорднай адзнацы $568,95 за паперу. Марку Цукербергу належыць 13% акцый Meta Platforms, у выніку з 1 студзеня яго багацце вырасла на $73,4 млрд.
Як адзначаюць аналітыкі, план Цукерберга стварыць метасусвет і аб'яднаць у яго ўсе прадукты першапачаткова справакаваў значнае падзенне акцый. Тады бізнэсовец рызыкаваў страціць амаль $100 млрд капіталу. Аб стварэнні метасусвету на базе сацсеткі Facebook абвясцілі ў ліпені 2021 года. У кастрычніку таго ж года кампанія змяніла назву на Meta.