BE RU EN

У Скідалі супрацоўнікі ДАІ стралялі ў хлопца, які ехаў на дыскатэку

  • 29.09.2024, 15:48

За стырном знаходзіўся п'яны кіроўца, пазбаўлены пасведчання за нецвярозае кіраванне.

Сёння блізу чатырох раніцы ў Скідалі супрацоўнікі ДАІ падалі сігнал аб спыненні кіроўцу Mazda, але ён праігнараваў патрабаванне, павялічыў хуткасць і паспрабаваў схавацца. Пачалася пагоня.

Каб не даць сябе апярэдзіць, парушальнік віляў па дарозе. Для спынення супрацоўнікі выкарыстоўвалі зброю, зрабіўшы папераджальныя стрэлы, а пасля прыцэльныя. У выніку былі пашкоджаныя два колы.

За стырном знаходзіўся кіроўца, пазбаўлены ў 2022 годзе пасведчання за нецвярозае кіраванне. Медагляд паказаў звыш адной праміле алкаголю. Мужчына разам з пасажырам, з якім напярэдадні пазнаёміўся на АЗС, накіроўваліся на дыскатэку ў Гародню.

Складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне. Кіроўца затрыманы, аўтамабіль канфіскаваны і змешчаны на ахоўную стаянку.

Апошнія навіны