У Маскве адбылася серыя выбухаў у жылым комплексе «Селігер Сіці»
- 30.09.2024, 8:51
Ёсць загінулы.
Уночы 30 верасня ў жылым комплексе "Селігер Сіці" на Ільменскім праездзе ў Маскве адбылася серыя выбухаў, паведамляюць тэлеграм-каналы Shot і Baza.
З іх звестак, усяго прагучала ад пяці да васьмі выбухаў, пасля чаго пачаўся моцны пажар, які імгненна ахапіў кватэры з пятага да восьмага паверха, піша The Moscow Times.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай выбухаў сталі газавыя балоны, якія знаходзіліся ў адной з кватэр на пятым паверсе, паведаміла крыніца ТАСС у аператыўных службах. У гэтай кватэры ішоў рамонт, а як мінімум чатыры балоны з газам былі дастаўленыя ў яе напярэдадні вечарам для ўстаноўкі нацяжной столі, распавялі Shot жыхары дома.
Падпаленыя аскепкі балонаў, якія ўзарваліся, былі раскіданыя пад вокнамі дома. У суседніх кватэрах ад выбухной хвалі выбіла вокны.
У выніку выбухаў загінуў адзін чалавек — ратавальнікі знайшлі яго цела пасля таго, як пажар быў патушаны і пачаўся разбор руінаў. Інфармацыі аб полі і ўзросце загінулага няма. Таксама не паведамляецца, ці завершаны разбор руінаў.
Яшчэ двое пацярпелі, у тым ліку дзіця. Яны дастаўлены ў гарадскія лякарні, ім нададзеная медыцынская дапамога. Выратаваць удалося пяць чалавек. Адзін з іх выскачыў з акна - мясцовыя жыхары злавілі яго на расцягнутую коўдру. Мужчына застаўся жывы, але атрымаў некалькі пераломаў.
Праз пажар рух па частцы Ільменскага праезду быў перацяты. Супрацоўнікі МНС ачапілі месца здарэння. Агонь тушылі 88 чалавек, а поўнасцю ліквідаваць узгаранне ўдалося толькі праз дзве гадзіны выбухаў — да 4:25.
Следчы камітэт Расеі паводле факту гібелі чалавека ў ЖК "Селігер Сіці" распачаў справу аб прычыненні смерці з неасцярожнасці (ч. 1 арт. 109 КК РФ).