У Рыме беларус скраў аўтамабіль афіцэра, які яго выпусціў з турмы
- 30.09.2024, 19:29
Не захацеў ісці пешшу пасля вызвалення.
У Рыме беларус скраў аўтамабіль афіцэра, які выпусціў яго з турмы. Пра гэты незвычайны выпадак паведамляе італійская паліцыя.
44-гадовы беларус быў вызвалены з турмы «Рэбібія» ўвечары. Відаць, ісці пехатою ён не захацеў і скраў прыпаркаваны аўтамабіль Ford аднаго з супрацоўнікаў турмы. Момант крадзяжу быў зафіксаваны камерамі відэаназірання, ужо ўначы мужчыну пачалі шукаць. Неўзабаве яго затрымалі.
Падчас допыту беларус катэгарычна адмаўляў якое-небудзь дачыненне да крадзяжу аўтамабіля, нягледзячы на неабвержныя довады. Легкавушку, дарэчы, знайсці так і не ўдалося. А ягонага выкрадальніка чакае новы тэрмін зняволення.