Беларусы змогуць убачыць усе матчы менскага «Дынама» ў Лізе Канферэнцый
- 30.09.2024, 20:18
Усе шэсць футбольных паядынкаў пакажа тэлеканал СТВ.
Беларускія заўзятары ўбачаць усе матчы менскага «Дынама» ў асноўным раўндзе Лігі канферэнцый. У панядзелак стала вядома, што ўсе 6 гульняў з удзелам менчукоў пакажа тэлеканал СТВ.
Прэс-служба СТВ паведамляе, што першая трансляцыя адбудзецца ў чацвер, 3 кастрычніка. У 19:35 пачнецца матч паміж «Дынама» і шатландскім «Хартсам» з Эдынбурга. Убачыць яго можна будзе не толькі на ТВ, але і на афіцыйным сайце тэлеканала. Ніжэй – расклад іншых паядынкаў з удзелам беларускага клуба:
24 кастрычніка. ХІК – «Дынама» (22:00).
7 лістапада. «Легія» – «Дынама» (20:45).
28 лістапада. «Дынама» – «Капенгаген» (20:45).
12 снежня. «Дынама» – «Ларн» (20:45).
19 снежня. «Панацінаікас» – «Дынама» (23:00).
Менчукі не могуць праводзіць дамашнія гульні на родным стадыёне. Прымаць сваіх спаборнікаў у асноўным раўндзе Лігі Канферэнцый у якасці намінальнага гаспадара «Дынама» будзе ў азербайджанскім горадзе Сумгаіт.