BE RU EN

Арына Сабаленка ўпэўнена выйшла ў чацвёртае кола турніру ў Пекіне

  • 30.09.2024, 21:14

Беларуская тэнісістка перамагла амерыканку Эшлі Кругер.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў рамках матчу трэцяга кола на турніры катэгорыі WTA-1000 у Пекіне ўпэўнена перамагла амерыканку Эшлі Кругер з лікам 6:2, 6:2.

Матч доўжыўся 1 гадзіну 16 хвілінаў.

У наступным раўндзе Сабаленка сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Мэдысан Кіз.

Апошнія навіны