BE RU EN

Bloomberg: Коды ад банкаўскіх карт заменяць звесткамі, якія не выкрадуць ашуканцы

  • 4.09.2024, 19:23

Аднаразовыя паролі ўжо не дапамагаюць абараніць грошы ад аферыстаў.

Mastercard працягвае змагацца з ашуканцамі, якія крадуць грашовыя сродкі людзей, калі тыя здзяйсняюць онлайн-пакупкі. Кампанія хоча выключыць звыклыя нам звесткі банкаўскіх карт - нумары, паролі, коды пацвярджэння, паведамляе Bloomberg.

Іх заменяць біяметрыяй - адбіткамі пальцаў або сканаваннем твару, распавёў генеральны дырэктар Майкл Мібах.

Каб замяніць аднаразовыя коды пацверджання токэна на аснове біяметрычнай інфармацыі, Mastercard будзе супрацоўнічаць з банкамі і пастаўшчыкамі плацяжоў.

Гэта будзе апошнім крокам фінансавай індустрыі для барацьбы з махлярствам. Чакаецца, што да 2028 года афёры з онлайн-плацяжамі перавысяць $92 млрд.

Кампанія плануе, што да канца дзесяцігоддзя ўсе аперацыі электроннай камерцыі ў Еўропе будуць праходзіць па-новаму.

Апошнія навіны