BE RU EN

Telegram увёў змены пасля арышту Паўла Дурава

  • 6.09.2024, 14:53

СМІ заўважылі шэраг новаўвядзенняў.

Telegram дазволіў скардзіцца на паведамленні ў прыватных чатах - праз некалькі дзён пасля арышту яго стваральніка Паўла Дурава. Увага на гэта звярнула выданне TechCrunch.

Раней на старонцы FAQ гаварылася, што мадэратары не апрацоўваюць запыты, звязаныя з прыватнымі групамі. Кнопка Report была даступна толькі ў публічных чатах і тэлеграм-каналах. Цяпер яна з'явілася і ў закрытых чатах, пераканаліся "Важные истории".

Пры гэтым у адказе на пытанне аб магчымай рэакцыі пры парушэнні аўтарскіх правоў захавалася фраза, якая паведамляе, што ўсе чаты з'яўляюцца прыватнымі, звяртае ўвагу "Медыязона".

Таксама Telegram дадаў спасылку на старонку аб тым, як мэсанджар выконвае Закон ЕЗ аб лічбавых паслугах. На старонцы паведамляецца, што ў Telegram забаронены спам, прапаганда гвалту, нелегальны сэксуальны кантэнт і "дзеянні, прызнаныя незаконнымі ў большасці краін", спіс якіх "невычэрпны".

На гэтай жа старонцы расказваецца, што мэсэнджар выкарыстоўвае аўтаматычную і ручную мадэрацыю паведамленняў. Падкрэсліваецца, што "ўсе крытычныя абмежаванні патрабуюць ухвалы з боку мадэратара".

Апошнія навіны