BE RU EN

УСУ вызвалілі тэрыторыі ў Харкаўскай вобласці

  • 6.09.2024, 16:34

«Расейцы атрымалі звонкую аплявуху».

У Харкаўскай вобласці байцы Трэцяй штурмавой брыгады УСУ вызвалілі блізу 2 квадратных кіламетраў тэрыторыі. Вайсковыя падраздзяленні “Хартыя” таксама паспяхова атакуюць пазіцыі супраціўніка ў гэтым раёне.

Камандзір падраздзялення "Тэра" Трэцяй штурмавой, Мікалай "Абдула" Волахаў, адзначыў, што гэты прарыў стаў нечаканасцю для расейскага войска, піша РБК.

“Вызвалілі добры кавалак украінскай зямлі. Каля 2 квадратных кіламетраў. У вельмі крытычным для расейцаў месцы. І гэтым далі войску РФ звонкую аплявуху. Тым, што змаглі. Расейскія байцы не ведалі, што мы плануем гэтую аперацыю, не былі гатовыя”, - падкрэсліў Волахаў.

Ён дадаў, што аперацыя была праведзеная з выкарыстаннем у 2,5 раза меншых сіл, чым у супраціўніка. У выніку дзеянняў Трэцяй штурмавой брыгады было ліквідавана 200 акупантаў.

Са слоў Волахава, расейскія сілы спрабуюць адказаць, узмацняючы свае атакі.

“Яны спрабуюць назапасіць бранятэхніку і пяхоту ў раёнах, з якіх можна хутка даехаць. Артылерыя працуе вельмі актыўна. Мы ў сваю чаргу не даем артылерыі часу”, - дадаў ён.

Сітуацыя ў зоне аперацый Трэцяй штурмавой брыгады на Харкаўскім кірунку застаецца напружанай, але кантраляванай.

Акрамя таго, байцы 13-й брыгады аператыўнага прызначэння НДУ "Хартыя" паспяхова атакавалі пазіцыі супраціўніка, знішчыўшы 34 і параніўшы 23 салдаты, зачысціўшы 7 пяхотных пазіцый і агнявы пункт ПТРК, а таксама знішчыўшы гаўбіцу, адкінуўшы ворага на наступную лінію абароны.

“За кожнай хвілінай паспяховага штурму стаяць дзясяткі гадзін планавання і падрыхтоўкі. Гэты штурм хартыйцаў не стаў выключэннем. План наступальных дзеянняў быў адшліфаваны”, - кажа камандзір брыгады палкоўнік Ігар Абаленскі.

Апошнія навіны