BE RU EN

Атака дронаў: Пад Варонежам грымяць выбухі на складзе боепрыпасаў

  • 7.09.2024, 8:27

Пачалася эвакуацыя некалькіх сёлаў.

Пад расейскім Варонежам праз атаку беспілотніка пачаўся пажар на складзе боепрыпасаў. Улады абвясцілі эвакуацыю некалькіх сёлаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Дрон быў «выяўлены і выведзены з ладу» ў Астрагожскім раёне раніцай, паведаміў губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў. Паводле ягоных словаў, праз падзенне беспілотніка «ўзнік пажар, які перайшоў на выбухованебяспечныя прадметы, – пачалася дэтанацыя». Пацярпелых няма.

Першапачаткова Гусеў паведаміў пра эвакуацыю «ў суседні населены пункт» жыхароў адной вёскі. Праз паўгадзіны губернатар напісаў, што эвакуяваць будуць ужо некалькі сёлаў. Якія менавіта, ён не ўдакладніў.

Маніторынгавыя тэлеграм-каналы пішуць, што дрон патрапіў у склад боепрыпасаў, і публікуюць відэа, на якіх выразна чуваць выбухі. Мясцовыя жыхары паведамлялі, што дэтанацыя доўжыцца некалькі гадзінаў.

Апошнія навіны