У Расеі на фестывалі «Шчасце чыстай вады» прарвала каналізацыю
- 7.09.2024, 11:27
Сцёкавыя воды затапілі раку.
У расейскім Іркуцку падчас фестывалю «Шчасце чыстай вады» прарвала каналізацыю.
Сцёкавыя воды затапілі дарогі і патрапілі проста ў Ангару – раку з найчысцейшай вадой з Байкала.
На праект турыстычнага брэнда выдаткавалі 250 млн расейскіх рублёў з гарадскога бюджэту.