BE RU EN

Беларускі выратавальнік устанавіў сусветны рэкорд

  • 7.09.2024, 12:39

На чэмпіянаце свету ў пажарным спорце.

Беларускі ратавальнік і спартовец Мікіта Уколаў устанавіў новы сусветны рэкорд, паведамляе МНС.

Ён вызначыўся на чэмпіянаце свету ў пажарным спорце ў Кітаі – быў хутчэйшым за ўсіх у дысцыпліне «Уздым па штурмавой лесвіцы ў паверхі вучэбнай вежы».

Каб забрацца на чацвёрты паверх, яму спатрэбілася ўсяго 12,47 секунды.

Папярэднім рэкардсмэнам на гэтай «дыстанцыі» быў расеец Альберт Логінаў. У 2012 годзе ён паказаў час 12,56 секунды.

Апошнія навіны