BE RU EN

Падчас пажару ў Падмаскоўі пацярпелі два беларусы

  • 7.09.2024, 19:46

На паркоўцы загарэліся легкавыя машыны і канструкцыі будынку.

Два беларусы пацярпелі ў выніку пажару на паркоўцы ў падмаскоўным пасёлку Лясны Гарадок, паведамляе тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на свае крыніцы.

Вядома аб двух пацярпелых беларусах - 54-гадовым Мікалаю М. і 40-гадовым Дзянісе Г. Мужчыны займаюцца перагонам і падборам аўтамабіляў.

Пажар у Адзінцоўскай акрузе адбыўся сёння: загарэліся легкавыя машыны і канструкцыі наземнай паркоўкі. Паводле звестак МНС РФ, загінулі два чалавекі, яшчэ дваіх удалося выратаваць, 10 эвакуіраваны, трое шпіталізаваны. Пажар ліквідаваны.

Апошнія навіны