BE RU EN

Самаацэнка Пуціна не пацярпела?

  • Тэлеграм-канал «Запретное мнение»
  • 7.09.2024, 20:03

Расейскае войска стала другім у Курскай вобласці.

У інфармацыйнае поле зноў вярнулася Прыднястроўе: Захарава заявіла, што "Масква будзе лічыць любыя правакацыі ў дачыненні да расейскіх міратворцаў і грамадзян, якія знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі Малдавіі, атакай на РФ".

Як вядома, пуцінскі рэжым абвык адзін крызіс перакрываць шляхам стварэння некалькіх новых і канфлікт у Прыднястроўі здольны стаць адным з іх.

Няхай расейскае войска і стала другім у Курскай вобласці, самаацэнка састарэлага правадыра ад гэтага не пацярпела.

Пуцін верыць выключна дакладам у тэчках, якія яму прыносяць вернападданыя, а там суцэльны пазітыў і перамогі.

«Трэба крыху пацярпець і вораг будзе разбіты! Фронт у УСУ ўжо 2,5 гады сыплецца!»

Так што ў разбіцці малдаван у яго сумневаў не ўзнікне.

Тэму з Прыднястроўем разгойдваюць ужо некалькі гадоў, таму ўся неабходная падрыхтоўка праведзеная. Патрэбная толькі каманда, а пасля…

Крэмль настолькі прадказальны, што часам шчыра сумна.

Тэлеграм-канал "Забароненае меркаванне" «Запретное мнение»

Апошнія навіны