Беларускія гарады завалакло дымам ад пажараў у Чарнобыльскай зоне
- 8.09.2024, 13:38
МНС і ўлады маўчаць.
Жыхары шэрагу беларускіх гарадоў паведамляюць аб моцным смогу. Людзі скардзяцца на пах гару.
Як стала вядома сайту Charter97.org, смог назіраецца ў Лідзе, Навагрудку, Слоніме, Маладзечне, Менску, Гомелі.
Смог дабраўся і да літоўскіх гарадоў.
Беларускія ўлады не далі афіцыйных тлумачэнняў, аднак Міністэрства аховы здароўя Літвы разаслала жыхарам усходніх рэгіёнаў СМС, якое звычайна выкарыстоўваецца для апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях. У ім расказалі, што адбываецца.
Санітарныя службы Літвы заявілі, што смог, які распаўсюдзіўся па Вільні, з'явіўся праз лясныя і тарфяныя пажары ў Беларусі.
Варта адзначыць, што ніякіх тарфяных пажараў у Беларусі не назіраецца. А вось Сэрвіс надвор'я worldview.earthdata ад NASA паказаў, што на Гомель зносіць дым ад трансгранічных пажараў паміж Браншчынай і Чарнігаўшчынай, заўважыў «Флагшток».
Буйныя пажары ў прыгранічнай тэрыторыі Украіны і Беларусі пагражаюць пераносам радыеактыўных часціц на прыгранічныя населеныя пункты Палесся. На касмічным фота і са звестак на момант публікацыі ўсходні вецер зносіць дым уздоўж мяжы.
У Кіеўскай вобласці Украіны на тэрыторыі зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі 1000 гектар Вільчэўскага лясніцтва з 5 верасня працягваўся пажар.