BE RU EN

У Белгідрамета знік нюх?

  • 8.09.2024, 18:01

Дзіўны адказ ведамства на званок аб смогу ў Менску.

У нядзелю, 8 верасня, Менск накрыла смогам. На дрэнную бачнасць і пах гару ў паветры з самай раніцы скардзіліся жыхары Каменнай Горкі.

Паведамляецца таксама, што праблема назіраецца на Паўднёвым Захадзе сталіцы. Журналісты tochka.by патэлефанавалі ў Белгідрамет.

Там заявілі, што «надворных анамалій, здольных справакаваць смог і пахі гару, не зафіксавалі».

Адзначым, што смог у Менску можа быць звязаны з ляснымі пажарамі ў Чарнобыльскай зоне на мяжы Украіны і Беларусі.

Апошнія навіны