Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Днём вайсковай славы
- 8.09.2024, 19:24
Справа Канстанціна Астрожскага жыве.
Полк Каліноўскага павіншаваў з Днём беларускай вайсковай славы. Відэа было апублікаванае ў сацсетках падраздзялення 8 верасня, на 510-я ўгодкі перамогі аб'яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над войскамі Маскоўскай дзяржавы падчас вайны 1512-1522 гадоў.
«Сёння, 8 верасня, увесь асабовы склад палка Кастуся Каліноўскага адзначае Дзень беларускай вайсковай славы на фронце. У гэты момант гэта найбольш адпаведнае месца, каб адзначыць гэта гістарычнае свята, — заявіў часовы выканаўца абавязкаў камандзіра палка Павел Шурмей (пазыўны «Дзядзька»). — Як і тады, 510 год таму пад Воршай, мы разам з нашымі братамі-украінцамі б'ём маскоўскую навалу. (…) Мы разам ідзём ды адзінай вялікай мэты: вызваленне Беларусі праз перамогу Украіны».