BE RU EN

«Кітай проста душыць Расею»

  • 8.09.2024, 20:22

Прапагандысты завылі праз пастанову Пекіна.

Эканамічныя абмежаванні з боку Кітая на адрас Расеі пад ціскам ЗША набываюць масавы і лавінападобны характар. Расейскія прапагандысты абураныя і заяўляюць, што Кітай працягвае сабатаваць гандаль з Расеяй, піша «Дыялог.UA».

У апошнія месяцы расейскія экспарцёры і імпарцёры сутыкаюцца з усё больш сур'ёзнымі праблемамі ў гандлёвых дачыненнях з КНР, якая пад пагрозай амерыканскіх санкцый пачынае абмяжоўваць эканамічнае ўзаемадзеянне з Масквой.

Назіраецца масавы і лавінападобны характар цяжкасцяў, якія ставяць расейскія кампаніі ў вельмі складанае становішча.

Працэсы сертыфікацыі, мытнага афармлення, лагістыкі і аплаты сталі значна больш складанымі, што сур'ёзна ўскладняе і нават паралізуе замежную эканамічную дзейнасць.

Расейскі вайсковы прапагандыст Аляксей Жываў заяўляе, што Кітай пад ціскам ЗША проста душыць эканоміку Расеі.

«Кітай працягвае актыўна сабатаваць замежны гандаль з Расеяй, кожны раз ставячы нашых экспарцёраў/імпарцёраў у цяжкае становішча. Праблемы даўно маюць масавы і лавінападобны характар. Цяпер можна з упэўненасцю казаць, што Кітай пад ціскам ЗША проста душыць нашу эканоміку», - абураецца ён.

Экспэрты ўсё часцей выказваюць меркаванне, што гэтыя цяжкасці не выпадковыя, а з'яўляюцца вынікам мэтанакіраванага ціску на Кітай з боку ЗША.

Пад уплывам Вашынгтона, які імкнецца ізаляваць Расею на міжнароднай арэне, Пекін, магчыма, змяняе сваю эканамічную палітыку ў дачыненні да Масквы.

Гэта не можа не адбіцца на двухбаковым гандлі, які да нядаўняга часу заставаўся адным з ключавых чыннікаў устойлівасці расейскай эканомікі.

Сітуацыя выклікае сур'ёзныя асцярогі сярод расейскіх прадпрымальнікаў і эканамістаў, якія думаюць, што палітыка Кітая можа негатыўны ўплываць на эканамічнае развіццё краіны.

Некаторыя аналітыкі ўжо папярэджваюць, што без стабілізацыі гандлёвых дачыненняў з Кітаем расейская эканоміка можа сутыкнуцца з яшчэ большымі выклікамі ў найбліжэйшай будучыні.

Апошнія навіны