Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра франтальны раздзел з Польшчы
- 8.09.2024, 20:30
Калі спадзе спякота і прыйдуць дажджы?
Белгідрамет падоўжыў яшчэ як мінімум на дзень дзеянне чырвонага ўзроўню небяспекі праз высокую рызыку пажараў для двух беларускіх рэгіёнаў. Віной таму стала спякотнае і сухое надвор'е, якое ўсталявалася па ўсёй краіне з канца жніўня. Даведаліся, як доўга Беларусі яшчэ чакаць дажджоў і ці спадзе 30-градусная спякота на наступным тыдні.
Дзеянне штармавога папярэджання для Гомельскай і Магілёўскай абласцей Белгідрамет прадоўжыў да наступнага аўторка, 10 верасня. Увесь гэты час, паводле прагнозаў спецыялістаў, на большай частцы тэрыторыі гэтых двух рэгіёнаў усталюецца «надзвычайная пажарная небяспека» (5 клас пажарнай небямпекі).
У сувязі з гэтым ва ўсіх раёнах краіны ўвялі альбо абмежаванні, альбо поўную забарону на наведванне лясоў, за парушэнне якіх беларусам пагражае штраф.
Якім будзе надвор'е на наступным тыдні, з 9 да 15 верасня?
Найбліжэйшыя два дні, мяркуючы з прагнозаў сіноптыкаў, істотных ападкаў не варта чакаць ні ў адной з абласцей краіны, а тэмпература будзе трымацца ў межах значэнняў мінулага тыдня: мінімальная ўночы - у дыяпазоне +7..+14°С, максімальная удзень - ад +23°С да +29°С.
Аднак, ужо ў аўторак, 10 верасня, заходнія раёны краіны, паводле прагнозу Белгідрамета, павінны адчуць на сабе «ўплыў франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з паўднёвага ўсходу Польшчы». Большасці рэгіёнаў краіны сіноптыкі спрагназавалі толькі пераменную воблачнасць, аднак, па захадзе краіны ўжо могуць прайсці кароткачасовыя дажджы і нават з навальніцамі. Як вынік, крыху панізяцца і дзённыя максімумы ў гэтых раёнах - да +18 ... +20°С, тады як агулам у краіне будзе захоўвацца дастаткова гарачае надвор'е - ад +21°С да +28°С.
Папярэднім прагнозам на другую палову тыдня ў эфіры дзяржтэлеканала АНТ падзяліўся беларускі сіноптыкі Дзмітры Рабаў. Паводле ягоных слоў, больш вільготныя і халаднаватыя паветраныя масы чарговага халоднага атмасфернага фронту пачнуць паступаць у Беларусь толькі бліжэй да сярэдзіны тыдня. Да гэтага часу дажджы з навальніцамі можна чакаць ужо і на паўночным усходзе Беларусі, пры гэтым на паўднёвым захадзе па-ранейшаму будзе горача - да +29°С.
Агулам, дажджы, паводле слоў Рабава, будуць "лакальныя", а да выхадных іх і зусім ужо не прагназуецца. Паводле папярэдняга прагнозу, які сіноптыкі, як правіла, карэктую на працягу тыдня, наступныя выходныя будуць без істотных ападкаў і рэзкага пахаладання не прадбачыцца - ноччу ў дыяпазоне +11..+17°С, удзень 14 і 14 верасня да +11°С па захадзе і да +29°С па паўднёвым усходзе.
Калі чакаць сапраўднай восені і другога бабінага лета?
Рабаў таксама падзяліўся папярэднім доўгатэрміновым прагнозам на восень, зыходзячы са звестак сусветных прагнастычных цэнтраў. Паводле ягоных слоў, яна ў Беларусі будзе "досыць цёплай", і верасень, і кастрычнік прагназуюцца на адзін-два градусы цяплейшымі за норму. Акрамя таго, спецыяліст спрагназаваў у першай палове восені магчыма "недабор ападкаў".
Нагадаем, доўгатэрміновыя прагнозы сіноптыкаў з'яўляюцца папярэднімі і не могуць быць дакладнымі. Спецыялісты карэктуюць свае прагнозы, зыходзячы са змянення метэаралагічнай сітуацыі, а больш дакладныя прагнозы даюць толькі на 1-3 дні наперад.
Паводле слоў Рабава, цяпер у Беларусі ўстанавілася так званае "бабіна лета", якое пачалося акурат з надыходам каляндарнай восені. Другі такі "летні" перыяд беларусам трэба чакаць у кастрычніку, папярэдзіў спецыяліст.
А вось лістапад, паводле слоў Рабава, стане "самым непрыемным і непагодлівым восеньскім месяцам". Да гэтага часу тэмпература, паводле яго слоў, павінна вярнуцца да кліматычнай нормы, а надвор'е стане пераважна пахмурнае, ветранае і сырое. Пры гэтым ападкаў плануецца ў лістападзе, наадварот, больша за кліматычную норму.
«У другой палове восені хуткая змена надвор'я ў другой палове восені будзе суправаджацца непагадзь, моцнымі дажджамі і парывістым ветрам. Надвор'е становіцца ўсё больш няўстойлівым. І, як правіла, на змену непагадзі заўсёды прыходзіць арктычнае ўварванне — з замаразкамі і нават першым снегам», — агучыў свой прагноз на гэтую восень Рабаў.
Ён падкрэсліў, што сярэдняя дата фармавання часовага снежнага покрыва прыпадае на канец кастрычніка - менавіта тады, паводле ягоных слоў, будуць «адчыненыя вароты да зімы».