CNN: УСУ нацкавалі «цмокаў» на войска РФ
- 8.09.2024, 20:54
Акупантаў знішчаюць інавацыйным метадам.
Ва УСУ з'явілася новая зброя, якую ўжо ахрысцілі «дронамі-цмокамі», яны скідаюць на пазіцыі акупантаў, проста на іхнія галовы, баявыя прыпасы з тэрмітнай сумессю.
"Нутро" набою складаецца з алюмініевага парашка і аксіду жалеза. У CNN, каментуючы ўжыванне гэтага баявога прыпасу, параўналі яго з "дыханнем цмока".
У матэрыяле адзначаецца, што тэрміт гарыць пры тэмпературы да 2200 градусаў Цэльсія, у той жа час экс-афіцэр Нікалас Драмонд назваў скіданнем гэтых прыпасаў з БЛА "інавацыйным".
У матэрыяле запэўніваюць, што УСУ ўжо ўжывалі гэтыя баявыя прыпасы на полі бою для прапальвання панцыра цяжкай тэхнікі.