BE RU EN

У Падмаскоўі разбіўся расейскі самалёт

  • 9.09.2024, 14:23

Экіпаж загінуў.

Расейскі самалёт Ан-2 разбіўся ля населенага пункта Ватуліна (Падмаскоўе). Паводле папярэдніх звестак, загінуў экіпаж - двое пілотаў, паведамілі экстранныя службы.

«У Падмаскоўі разбіўся Ан-2 ...> Папярэдне, загінулі двое пілотаў», - заявілі ў telegram-канале «112».

Там удакладнілі, што самалёт прайшоў выпрабавальны палёт, але ўпаў ля аэрадрома каля Ватуліна. На месцы катастрофы працуюць экстранныя службы.

Апошнія навіны