Судей Есьмана, Ильину и Павлючук все еще не уволили
- 26.11.2008, 15:55
Судьи Центрального района Минска – Валерий Есьман, Елена Ильина и Татьяна Павлючук – продолжают работать.
Аб гэтым «Радыё Свабода» сёньня паведамілі ў Цэнтральным судзе Менску.
Нагадаем, Алену Ільіну і Тацяну Паўлючук, якія падазраюцца ў карупцыі. Беларускі кіраўнік згадаў гэтыя імёны ў зьвязку з “кватэрнымі махінацыямі”. А менавіта — з гісторыяй пра тое, як пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір набываў сабе кватэру.
Кватэра была набытая з парушэньнямі. І калі асоба, якая жыла ў ёй, зьвярнулася ў суд Цэнтральнага раёну, то судзьдзя Ільіна “ўзгадняла праз тэлефон са Сьнегіром пасьлядоўнасьць сваіх дзеяньняў”. А судзьдзі Есьман і Паўлючук “прынялі рашэньне накласьці спагнаньне на наймальніка кватэры за нібыта самавольную перапляніроўку гэтай кватэры”.
Аляксандар Лукашэнка загадаў старшыні Вярхоўнага суду Валяніцну Скуалу вызваліць ад займаных пасадаў судзьдзяў Ільіну, Есьмана і Паўлючук.
Аднак, як паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага суду, адпаведныя загады не падпісаныя.
Усе трое судзьдзяў вызначыліся таксама вынясеньнем жорсткіх прысудаў у палітычных справах супраць апазыцыянэраў.