BE RU EN

Марк Зельцер боится, что не увидит брата живым

  • 19.12.2008, 14:43

Марк Зельцер скептически оценивает шансы на скорое освобождение своего брата Эммануила, который удерживается в белорусской тюрьме.

Ён лічыць, што яго і Ўладлену Функ, якая ўжо адбыла больш за траціну тэрміну пакараньня, не адпусьцяць на волю раней за прысуджаныя ім тэрміны.

Марк Зэльцэр выказаў «Радыё Свабода» занепакоенасьць станам здароўя свайго брата. Ён чарговы раз абвінаваціў Барыса Беразоўскага ў тым, што той нібыта дамовіўся зь беларускімі ўладамі, каб Эмануіл Зэльцэр і Ўладлена Функ наагул ніколі ня выйшлі на волю.

Марк Зэльцэр таксама паведаміў, што ня можа наведаць свайго брата ў турме, бо яму адмовілі ў беларускай візе.

Адвакат Зьміцер Гарачка лічыць, што калі і адбудзецца датэрміновае вызваленьне ягоных падабаронных — грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра і грамадзянкі Расейскай Фэдэрацыі Ўладлены Функ, — то не раней за 20 студзеня.

Э.Зельцэр і Уладлена Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў Э.Зельцэра да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Яго сакратарка была прысуджаная да аднаго году пазбаўлення волі. 31 кастрычніка Вярхоўны суд пакінуў гэты прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы па гэтай справе праходзілі ў зачыненым рэжыме.

Зараз Эмануіл Зельцэр знаходзіцца ў калоніі № 15 у Магілёве. Уладлена Функ, - у калоніі № 4 у Гомелі.

последние новости