BE RU EN

Обыск в квартире Артура Финькевича

  • 22.12.2008, 17:28

В квартире молодежного активиста Артура Финькевича в субботу провели обыск.

Нагадаем, 19 снежня Фінькевіча скралі і збілі невядомыя. Артур падаў заяву ў міліцыю, па факце збіцця была заведзеная крымінальная справа.

Па словах моладзевага лідэра, на наступны дзень міліцыянты правялі ператрус у кватэры, якую ён здымаў. Прычым, адбывалася гэта ў той час, калі Артура не было дома, піша «Наша Ніва».

Фінькевіч кажа, што былі канфіскаваныя сцягі, газеты, матэрыялы датычныя дзейнасці «Маладой Беларусі», нататнікі, а таксама парваная куртка, якая была на ім падчас выкрадання.

Самому Артуру Фінькевічу ніякіх тлумачэнняў з нагоды ператрусу не далі. Гаспадар кватэры ж заявіў, што нікому яе не здаваў.

Зараз супрацоўнікі міліцыі затрымалі і зьвезьлі ў невядомым накірунку лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячорку.

Моладзевы лідэр пасьпеў патэлефанаваць па мабільным тэлефоне сваім паплечнікам і сказаў, што яго цягнуць у міліцэйскую машыну. Пасьля гэтага міліцыянты адабралі ў яго тэлефон.

На гэты момант сувязь з Франакам адстунічае, яго месцазнаходжаньне невядомае.

последние новости