BE RU EN

Два поколения борцов за свободу: Алексей Шидловский и Максим Винярский

  • 8.12.2008, 11:51

Сегодняшние борцы за свободу Беларуси наследуют пример тех, кто испытал репрессии со стороны властей в 1990-х годах.

Так лічаць былы палітвязень Аляксей Шыдлоўскі і актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, якія была героямі перадачы «Радыё Свабода» -- «Начная Свабода».

Максім Вінярскі сустракае сваіх паплечнікаў пасьля арышту ў сьледчым ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. Красавік 2008-га

27-гадовы Максім Вінярскі – моладзевы актывіст. Зараз прадстаўляе грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь». Сябар Партыі БНФ. У палітычнае жыцьцё ўцягнуўся ад 1999 году – і практычна штогод з тае пары яго арыштоўвалі, кідалі за краты. Тройчы міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнавалі Максіма вязьнем сумленьня.

Аляксей Шыдлоўскі. Сьнежань 2007-га

Аляксей Шыдлоўскі нарадзіўся ў 1978-м годзе, ў Стоўбцах. У 1996 годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, быў адлічаны пасьля арышту ў 1997 годзе. Праз сем месяцаў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня за палітычныя графіці: на будынку райвыканкаму актывісты напісалі «Жыве Беларусь!», «Пазьняк -- наш прэзыдэнт», а таксама замянілі чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы. Выйшаў на волю паводле амністыі за два дні да заканчэньня тэрміну. Абіраўся намесьнікам старшыні “Маладога фронту”, быў каардынатарам руху «Зубр». За апошнія гады меў чатыры адміністрацыйныя арышты, агулам адсядзеў 45 дзён. Супрацоўнічаў з газэтамі «Навіны», «Наша свабода», «Наша Ніва», іншымі выданьнямі. Зараз атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

І Максім Вінярскі, і Аляксей Шыдлоўскі калісьці былі сябрамі «Маладога фронту».

Аляксей Шыдлоўскі распавядае пра абставіны, якія прымусілі яго пакінуць родную краіну.

«Год таму 5 сьнежня здарылася вельмі непрыемная гісторыя. Мяне справакавалі на станцыі мэтро «Пушкінская» ў адной з крамаў, у выніку чаго мяне абвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку, пашкоджаньні партрэту Аляксандра Лукашэнкі і ў злосным хуліганстве. Я праз Маскву здолеў зьехаць з краіны і пазьбегнуць арышту. У Чэхіі гэтая справа пасьля доўгага разгляду была прызнаная палітычнай, і я атрымаў палітычны прытулак», - кажа Аляксей Шыдлоўскі.

Ён пакуль працягвае рабіць дакументы для канчатковай легалізацыі ў Чэхіі, каб мець магчымасцьь выяжджаць у іншыя краіны Эўразьвязу і адшукаць працу па сваёй спэцыяльнасьці.

«Я маю нейкую працу, якая дазваляе мне забясьпечыць існаваньне тут. Зараз пасьля атрыманьня пашпарту, ёсьць шмат патрабаваньняў, якія я павінен выканаць на працягу 2-3 месяцаў. Гэта патрабаваньні міністэрства ўнутраных справаў. Я буду гэтым займацца недзе да вясны, каб цалкам тут легалізавацца, мець магчымасцьь выяжджаць з Чэхіі ў іншыя краіны Эўразьвязу і шукаць нейкую працу тут па маёй прафэсіі», - паведаміў Аляксаей Шыдлоўскі.

Ён зьбіраецца зьвязаць сваю дзейнасьць зь Беларусьсю, нягледзячы на тое, што знаходзіцца за мяжой.

«Скажу шчыра, калі чалавек, які займаўся палітыкай ў Беларусі, зьехаў з краіны і папрасіў палітычны прытулак, ён можа займацца беларускімі справамі больш для сябе, але актыўнай палітыкай ён ужо займацца больш ня здольны. Тое, чым я буду зарабляць на жыцьцё, Беларусі тычыцца ня будзе, але ў свой вольны час несумненна я буду гэтым займацца, бо плянуем нейкія акцыі, пэрформансы ў Празе, якія будуць накіраваныя на тое, каб сусьветная супольнасьць зьвярнула ўвагу на сытуацыю ў Беларусі», - зазначыў былы палітвязень.

Максім Вінярскі апошнія два тыдні штодня разам зь іншымі актывістамі стаіць ў пікетах ля сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага і пратэстуе супраць утрыманьня там палітвязьня Аляксандра Баразенкі. Максім мяркуе, што гэтая кампанія салідарнасьці з палітвязьнем, якая цяпер актыўна разгарнулася, істотна паўплывае на хаду працэсу і на рашэньне суду.

«Мы спадзяемся, што кампанія салідарнасьці акажа ўплыў. Хаця, як я казаў, мы ня можам гарантаваць, што рэжым не вырашыць узяць яшчэ аднаго закладніка, каб гандлявацца з Эўропай наконт нейкіх паслабленьняў наконт зьмены сёньняшніх адносінаў», - заўважае Максім.

Ён паведаміў, што акцыі салідарнасьці даволі шматлюдныя.

«Адзін дзень можа быць 30 чалавек, другі -- паўтара дзясяткі, паміж гэтымі лічбамі колькасьць удзельнікаў вагаецца. Гэта не зусім пікеты, гэта гадзінныя акцыі салідарнасьці, і да нас час ад часу далучаюцца людзі, якія, здавалася б, і не зьбіраліся. Проста яны ідуць побач, пытаюцца, што гэта такое. І калі мы тлумачым, хто такі Аляксандар Баразенка, за што ён арыштаваны і чаму мы тут стаім, многія застаюцца пастаяць. Нехта стаіць з партрэтам хвілінку, а нехта прыходзіць і заўтра стаіць ужо гадзіну», - кажа актывіст.

Актывіст зазначыў, што міліцыянты часам агрэсыўна рэагуюць на акцыі салідарнасьці. А часам нават і падтрымліваюць іх.

«Першыя дні нас спрабавалі разганяць, спрабавалі ўжываць сілу, нават пагражалі магчымымі арыштамі, але мы патлумачылі, што гэта не пікет, і што гэта не падпадае пад адміністрацыйнае заканадаўства. Па-другое, яны пабачылі, што нягледзячы на тое, што нас спрабавалі разганяць, а мы ўсё роўна прыходзім. І вось ужо два тыдні стаім, супрацоўнікі міліцыі часам праходзяць міма. Некаторыя проста ідуць на працу, а некаторыя праходзяць міма па 10 разоў запар. Але з большага яны не ўмешваюцца.

Вось, напрыклад, сёньня напрыканцы акцыі да нас падышоў амапавец, запытаўся, чаму мы тут стаім, паслухаў нашыя словы пра Баразенку, і сказаў, што нягледзячы на тое, што ён ня ведае Баразенку, але калі людзі стаяць за свайго, салідарныя і бароняць свайго, то яны заслугоўваюць павагі і заслугоўвае павагі той чалавек, дзеля якога яны выходзяць», - падкрэсьліў Максім Вінярскі.

Аляксей Шыдлоўскі зьяўляецца аднім з першых беларускіх палітвязьняў - ён сядзеў пры канцы 1990-х. Але, на ягоны погляд, ягоная генэрацыя змагароў мала чым адрозьніваецца ад тых, хто цяпер спазнае рэпрэсіі ўладаў.

«Я не думаю, што вельмі адрозьніваецца наша генэрацыя. У свой час мы былі такія сама маладыя, былі такімі сама максымалістамі, я гляджу на гэтую моладзь, якая стаіць зараз, і бачу сябе маладога. Адзінае, што моладзь стала больш адукаваная, больш тэхналягічная. І гэта вельмі добра, гэта дае болей магчымасьцей для змаганьня», - кажа Аляксей.

Аляксей Шыдлоўскі ў часе акцыі "Мы памятаем" з партрэтам зьніклага Зьмітра Завадзкага

Максім Вінярскі спадзяецца, што яму не прыйдзецца выбраць шлях эміграцыі.

«Я спадзяюся, што такога ня будзе. Я нават ня ведаю тых выпадкаў, пры якіх я мог бы пакінуць краіну. Я не гатовы да эміграцыі», - падкрэсьліў ён.

«Малады фронт» зьбіраецца абвясьціць 10 сьнежня агульнабеларускую галадоўку-пост, якая завершыць кампанію «Камунізм – пад трыбунал!» Сёлета – 20 гадоў, як стала вядомая праўда пра Курапаты. Актывісты заўважаюць, што вельмі важна, каб злачынствы камунізму былі асуджаныя публічна.

«Асабіста для мяне гэта вельмі істотна, бо на праўдзе пра злачынствы камунізму, якую я вывучаў, я і прыйшоў у дэмакратычны рух. Тое, што ў нашай краіне адрозна ад некаторых усходнеэўрапейскіх краінаў, гэта не было пакарана, то гэта наводзіць на думкі, што гэта можна рабіць непакарана. Таму пакараньне павінна іх насьцігнуць, каб не было такога нікога болей», - перакананы Аляксей Шыдлоўскі.

«Я цалкам пагаджуся з Аляксеем, што патрэбны трыбунал над камунізмам, і нават я б дадаў, што ня вельмі разумею, калі абураюцца пажылыя людзі, камуністы, чаму нельга судзіць... Таму што кожны рэжым, калі нешта робіць, павінен быць гатовы, што рана ці позна яго за гэта спытаюць, разгледзяць, і калі высьветліцца, што ён нічога дрэннага не рабіў, то можна і не асуджаць. Таму я цалкам падтрымліваю ідэю трыбуналу над камунізмам», - зазначае Максім Вінярскі.

Нагадаем, 1 лістапада двое актывістаў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ затрымалі і здалі ў міліцыю двух падлеткаў, якія павалілі пяць крыжоў, усталяваных ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Максім Вінярскі лічыць, што вандалаў неабходна пакараць.

«Я спадзяюся, што вандалы будуць пакараныя. Я сам браў у свой час удзел ва ўсталяваньні крыжоў, калі моладзь бараніла Курапаты, і я наогул лічу, што зьнявага да нэкропаля -- адно з найбольш небясьпечных злачынстваў у культурна-гістарычным кантэксьце», - заявіў актывіст.

«Тут такая справа, што патрэбна вельмі дакладна вывучаць усе нюансы гэтай справы -- хто іх накроўваў, калі дакажуць іх віну, ці яны самі гэта зрабілі з-за нйекай дурасьці... Бо гэта вельмі істотна, і адзіная справа -- як тут пакараць , ці павінна быць пакараньне жорсткім. А ці будуць яны пакараныя, час пакажа», - дадаў Аляксей Шыдлоўскі.

последние новости