Политзаключенного Сдвижкова положили в тюремную больницу
- 18.02.2008, 18:16
Об этом стало известно “Радыё Свабода” после того, как мать журналиста Анна Сдвижкова посетила минский следственный изолятор.
Перадачу для сына ў маці там не прынялі, адправіўшы жанчыну ў менскую калёнію на вуліцы Кальварыйскай, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь.
«Там таксама перадачу не прынялі. Сказалі прыходзіць у сераду, калі ў шпіталі прыёмны дзень. Тады ж дактары раскажуць, чаму сына паклалі ў шпіталь», — сказала Ганна Зьдзьвіжкова для Радыё Свабода.
Месяц таму Менскі гарадзкі суд прызнаў журналіста вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці і пакараў трыма гадамі зьняволеньня.
У судзе Аляксандар Зьдзьвіжкоў заявіў пра перасьлед паводле рэлігійных прычын. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце дамагаецца вызваленьня А.Зьдзьвіжкова, лічачы яго вязьнем сумленьня.
У лютым 2006 году ў газэце «Згода», якой часова кіраваў А.Зьдзьвіжкоў, былі перадрукаваныя карыкатуры на прарока Мухамада.