Победитель «Рок-коронации» - «Нейро Дюбель»
- 1.03.2008, 16:52
Ожидалось, что концерт может стать аншлаговым, но этого не произошло.
“Радыё Свабода” личыць, што, магчыма, у гэтым вінаватыя высокія, як на канцэрты беларускіх выканаўцаў, кошты на квіткі: ад 40 да 65 тысячаў. Другая акалічнасьць: было вельмі мала прэсы. У адрозьненьне ад мінулых гадоў, калі ўсё аж бурліла ад прысутнасьці журналістаў, сёлета за кулісамі ўсё ціха і спакойна.
Рок-кароны ўручаліся ў 10 намінацыях і было некалькі спэцыяльных прызоў.
"Адкрыцьцё году" – гурт "Дети детей" за альбом "Конверты для снов".
"Прарыў году" – наваполацкі гурт "Фляўс і Кляйн".
"Кліп году" і "Найлепшая песьня году" – "Капитал" ("Ляпис Трубецкой", рэжысэр кліпа - Аляксей Церахаў)
"Выканаўца году" (паводле вынікаў народнага галасаваньня на партале “Тузін гітоў”) – Лявон Вольскі ("N.R.M.").
“Альбом году” — "Stasi" ("Нэйра-Дзюбель").
"Праект году" – альбом "Калыханкі" беларускага прадстаўніцтва дзіцячага фонду ААН (UNISEF).
"Рок-князёўна году" – Вольга Самусік, вакалістка гурта "Тарпач".
Намінацыя "Традыцыя і сучаснасць" – гурт “Osimira” (Магілёў) за альбом “Druva”.
Пераможцам "Рок-каранацыі — 2007" стаў гурт "Нэйра-Дзюбель".