BE RU EN

Политзаключенный потребовал допросить милиционера на детекторе лжи

  • 9.03.2008, 13:46

7 марта прокуратура Московского района Минска оставила без изменений меру пресечения для витебского предпринимателя Сергея Парсюкевича.

“Санкцыя артыкулу, паводле якога абвінавацілі майго падабароннага, прадугледжвае значнае пакараньне – болей за два гады пазбаўленьня волі”, – паведаміла адвакатка Вера Страмкоўская “Радыё Свабода”.

Нагадаем, Сяргея Парсюкевіча абвінавацілі ў нападзе на міліцыянта. Максымальнае пакараньне за гэта злачынства – 6 гадоў зьняволеньня.

Сам прадпрымальнік кажа, што насамрэч зьбівалі яго – гэта нібыта адбылося ў ізалятары на Акрэсьціна, дзе Сяргей Парсюкевіч адбываў адміністрацыйны арышт пасьля удзелу ў мітынгу прадпрымальнікаў у Менску. “Калі б я не паклікаў на дапамогу, мяне маглі б забіць”, – распавёў на волі Сяргей Парсюкевіч. Ён лічыць, што крымінальную справу супроць яго завялі, каб апраўдаць незаконныя дзеяньні супрацоўніка міліцыі.

Паводле Веры Страмкоўскай, 7-га сакавіка Сяргей Парсюкевіч запатрабаваў дапытаць на дэтэктары ілжы міліцыянта, які сьцьвярджае, што яго нібыта пабіў прадпрымальнік. У той жа дзень Сяргея Парсюкевіча перавялі з ізалятару на Акрэсьціна ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.

Таксама сёньня ў Віцебску сярод дэмакратычных актывістаў і прадпрымальнікаў абвешчаны збор сродкаў для падтрымкі сям'і Сяргея Парсюкевіча. Адміністрацыя Смаленскага рынку палічыла вымушаную адсутнасьць прадпрымальніка "парушэньнем працоўнай дысцыпліны" і пазбавіла яго права карыстаньня гандлёвым месцам.

последние новости