Политзаключенного Сергея Парсюкевича охраняют в суде два милиционера с оружием (Фото)
- 22.04.2008, 12:53
В Московском суде Минска начался процесс над предпринимателем Сергеем Парсюкевичем.
У залі каля 20-ці чалавек. Сярод іх Аляксандар Мілінкевіч, прадстаўнік амбасады ЗША Л Крышак, прадпрымальнікі, пацярпелы міліцыянт А.Дулуб, жонка і сын Дзяніс.
Палітвязень Парсюкевіч ў мэталёвай клетцы, яго ахоўваюць два міліцыянты са зброяй. Парсюкевіч выглядае кепска.Судзьдзя Ул.Аўдзеенка, паведамляе “Радыё Свабода”.
Судзьдзя задаволіў хадайніцтва адваката Страмкоўскай на допыт трох сьведак – Павала Вінаградава, Аляксандра Важакова і Карэна Акопава. Яны знаходзіліся 21 студзеня ў камэры разам з Парсюкевічам і бачылі як пачынаўся канфлікт паміж Парсюкевічам міліцыянтам Дулубам. Сьледзтва іх не дапытвала. Хаця пракурор і сам Дулуб адмаўлялі ў неабходнасьці допыту гэтых сьведак.
Жонка С.Парсюкевіча сказала перад працэсам, што яна спадзяецца на лепшае, але ў яе трывожны настрой. 15-гадовы сын Дзяніс таксама ў роспачы.
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч сказаў, што гэта палітычная справа і што ўсіх прадпрымальнікаў хочуць гэтай справай запалохаць. На працэс прыехалі таксама прадпрымальнікі з рынкаў з Віцебску. Маці С.Парсюкевіча з-за хваробы на судзе не прысутнічае. Заля суду поўная.
Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволення. Абвінавачанне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15-суткавага арышту на Акрэсціна за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, Парсюкевіч нібыта збіў намесніка дзяжурнага спецпрыёмніка Аляксандра Дулупа. Прадпрымальнік кажа, што міліцыянер збіваў рыхтык яго, і, каб пазбегнуць адказнасці, паспяшаўся выступіць з абвінавачаннямі супраць Парсюкевіча.
Супрацоўнік міліцыі Аляксандр Дулуб
Фота "Наша Ніва"