BE RU EN

Палякоў: Цімох Вострыкаў – той сымбаль, якія дапамагае ўсвядоміць дзеля чаго мы змагаемся

  • 27.03.2019, 12:54

На Дзень Волі некалькі дзясяткаў гамельчукоў наведалі магілы беларускіх змагароў.

25 сакавіка, на Дзень Волі, некалькі дзясяткаў гамельчукоў наведалі магілы беларускіх змагароў, якія спрычыніліся да здабыцця незалежнасці Беларусі. У вёсцы Раманавічы пад Гомлем пахаваны Цімох Вострыкаў – дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, паведамляе гомельская «Вясна».

Цімох Вострыкаў у 1952 годзе ў складзе «чацьвёркі» быў закінуты ў Беларусь амэрыканскім самалётам як прадстаўнік Рады БНР. Праз тыдзень пасьля высадкі дэсант быў злоўлены супрацоўнікамі НКУС. Па прысудзе Цімох Вострыкаў за «здраду Радзіме са зброяй у руках» правёў 23 гады ў лягерах у Мардовіі. Пасьля вызваленьня жыў ў Гомлі.

Сёлета грамадска – палітычны цэнтр “Палесская, 52” у межах святкавання 100 - годдзя БНР выдаў кнігу, прысвечаную Цімоху Востркаву “Адысея капітана БНР”, якую напісаў журналіст Анатоль Гатоўчыц.

последние новости