BE RU EN

Віктару Шалкевічу — 65

  • 22.02.2024, 14:22

Сёння знакаміты беларускі бард дасць сольны канцэрт у Варшаве.

Знакаміты беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн з Горадні Віктар Шалкевіч дасць сольны канцэрт 22 лютага ў Варшаве ў TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8).

У лютым спеваку споўніцца 65 гадоў

Віктар Шалкевіч — лаўрэат міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні. Пабываў з гітарамі (іх у яго чатыры) у ЗША, на Гаіці (у Дамініканскай Рэспубліцы), у Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расіі, Украіне, Грузіі і іншых краінах.

Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.

Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў (вёска Поразава, Гродзенская вобласць).

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі, кавалерамі якога з'яўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Сцівен Спілберг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару.

Незабыўная экспрэсія, добры гумар і шмат цікавых песень — гэтага выканаўцу варта пабачыць ужывую!

22 лютага ў Варшаве ў TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8)

Квіткi можна набыць тут.

последние новости