BE RU EN

Іван Пінігін: Сёння ўсіх перапаўняе гнеў супраць чалавека, які пралівае кроў беларусаў

  • 13.11.2020, 8:31

Зробім усё, каб вінаватыя не сышлі ад адказнасці.

Тэлерэжысёр і прадзюсар Іван Пінігін пракаментаваў у «Фэйсбуку» трагічную гібель Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі, забітага лукашыстамі:

«Адбылося непапраўнае - забілі Рамана Бандарэнка, жыхара Плошчы Перамен.

Мне складана выказаць словамі боль ад таго, што адбылося і пагарду да ўдзельнікаў чарговага злачынства супраць людзей.

Я прыношу самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім Рамана. Гэта надзвычай горкая страта, і ўся краіна смуткуе з вамі.

Раман стаў новай ахвярай рэжыму, і гэта жахлівая трагедыя, бо дыктатура непазбежна падзе, а жыццё маладога прыгожага хлопца ўжо не вярнуць.

Упэўнены, сёння ўсіх перапаўняе гнеў і абурэнне тым, як адзін чалавек дзеля ўтрымання ўлады пралівае кроў бяззбройных людзей і пэцкае гэтымі злачынствамі ўсіх сваіх «прыгажуноў».

Раман Бандарэнка назаўжды застанецца ў нашых сэрцах як чалавек свабодны, горды, праўдзівы і адважны. Менавіта такіх імкнецца знішчыць уладу. Але менавіта такія людзі яе і скінуць.

Абяцаю, мы зробім усё магчымае, каб дамагчыся пакарання ўсіх вінаватых, каб дамагчыся пакарання вінаватых у нашай краіне і стварыць механізм для іх міжнароднага крымінальнага пераследу. Ніхто не сыдзе ад адказнасці за перапыненыя жыцця, за пакалечаных людзей, за боль і слёзы беларусаў, якія кожны дзень змагаюцца за сваю свабоду.

Заклікаю заўтра а 12:00 ушанаваць памяць Рамана хвілінай маўчання ўсёй краінай. На адну хвіліну, спыніць аўто і падаць сігнал, выйсці з-за стала ў офісе, з-за станка ў цэху, адарвацца ад тэлевізара, і проста стаць, памаўчаць хвіліну і ўшанаваць памяць забітага».

Апошнія навіны