BE RU EN

Больш за 200 іранцаў памерлі ў спробе абараніцца ад каранавіруса паводле парад Лукашэнкі

  • 23.03.2020, 12:03

Сярод ахвяр - дзіця.

Такая смяротнасць ад "лячэння" алкаголем зафіксавана на працягу апошніх тыдняў. Сярод ахвяр - дзіця, якое спрабавалі "засцерагчы" бацькі, піша korrespondent.net.

У Іране цягам некалькіх тыдняў памерлі больш за 200 чалавек, якія ўжывалі алкаголь "для прафілактыкі" каранавіруса. Пра гэта паведамляе Al Arabiya ў панядзелак, 23 сакавіка.

"Больш за 200 чалавек памерлі ў Іране цягам апошніх тыдняў у выніку атручвання алкаголем, спадзеючыся, што ён прадухіляе каранавірусную інфекцыю", - сказана ў паведамленні.

Алкаголь у Іране забаронены з 1979 года. Праз фальшывыя ўяўленняў аб яго ўласцівасцях пакутуюць нават дзеці.

Дзіця страціла зрок і трапіла ў кому пасля таго, як родныя далі яму нейкі алкагольны напой, каб "засцерагчы" ад заражэння каранавірусам. Выданне не ўдакладняе ўзрост дзіцяці.

Нагадаем, Лукашэнка прапаноўваў лячыцца ад каранавіруса гарэлкай.

Апошнія навіны