BE RU EN

DELFI: Беларусь стаіць на краі прорвы

  • 22.10.2013, 12:43

Літоўскія эканамісты ацанілі стан рэчаў у нашай краіне.

Беларусі, звязанай з расейскай эканомікай, зноў пагражае дэвальвацыя рубля. Так прагназуюць эканамісты. Між тым, Аляксандр Лукашэнка прызнае, што плануецца прасіць крэдыт у Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), і выпускаюцца новыя купюры дэнамінаваных рублёў. Інакш кажучы, знікне некалькі нулёў з беларускіх рублёў.

«Набліжаецца дзень, калі ў іх будзе недастаткова фінансаў, каб падтрымліваць стабільны курс валюты, забяспечваць асноўныя функцыі дзяржавы. Гэта вядомы факт, ніхто з гэтым не спрачаецца. Гаворыцца толькі пра спосабы пазбегнуць гэтага ці адкласці», - сказаў DELFI эканаміст банка Nordea Bank Lietuva Жыгімантас Маурыцас.

Ён называе два магчымых шляхі, па якіх паспрабуе ісці Беларусь.

«Першая альтэрнатыва – пазычыць у МВФ, але няма ўпэўненасці, што МВФ прадаставіць крэдыт Беларусі, так як яна не выконвае свае абавязацельствы», - сказаў эканаміст.

«Другі варыянт – пазычыць у Расеі. Але апошнія падзеі паказалі, што іх адносіны трохі сапсаваліся, таму Беларусь шукае спосабы пазычыць у Далёкага Усходу - Кітая, або Блізкага Усходу - Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Але ніхто не хоча даваць грошы без выгады для сябе. Так як давер да Беларусі невялікі, думаю, што пазычыць без наступстваў для эканомікі не атрымаецца», - сказаў ён.

Таму, паводле яго слоў, можа быць абраны самы просты варыянт - дэвальвацыя нацыянальнай валюты.

Захочуць інвеставаць у нерухомасць у Літве

Пасля трэцяй дэвальвацыі беларускага рубля больш за ўсё пацерпяць простыя службоўцы грамадскага сектара і пенсіянеры, якія атрымліваюць даходы ў мясцовай валюце.

Калі будзе дэвальвацыя, пакупніцкая здольнасць жыхароў Беларусі знізіцца. Але краіна не адчуе вялікі шок, бо ўжо цяпер многія разлікі праводзяцца ў замежнай валюце.

Па ацэнцы эканаміста, у бліжэйшы час колькасць беларусаў, якія прыязджаюць у Літву за куплямі, можа нават знізіцца, але пазней іх будзе больш, так як Літва нашмат надзейней, чым іх радзіма.

«Чым больш адбываецца дэвальвацый, тым менш надзейнай лічыцца краіна. Таму жыхары будуць старацца назапашваць зберажэнні ў замежнай валюце, яе і трацяць. Гэта значыць, што пазней у Літву будзе прыязджаць усё больш беларусаў, яны будуць старацца мець замежную валюту, набываць нерухомасць у Літве», - сказаў ён.

«Калі казаць пра ўплыў дэвальвацыі на Літву, я думаю, што часова падчас дэвальвацыі могуць быць абмежаваныя разлікі ў замежнай валюце. Калі прадпрыемствы інвеставалі, будзе цяжэй атрымаць грошы, або, калі прадпрыемствы экспартуюць у Беларусь, цяжэй будзе атрымаць грошы за тавары. Але ў доўгатэрміновай перспектыве гэта не акажа вялікага ўплыву», - пракаментаваў Маурыцас.

Начная дэвальвацыя?

«Вядома, эканамічная сітуацыя ў Беларусі дрэнная. Там бракуе макраэканамічнага балансу, інвестыцыйныя паказчыкі сектара ўлады нядрэнныя. Гэта значыць, што яны імкнуцца стварыць аснову для росту ў будучыні. Цяперашнія праблемы звязаныя з тым, што пагаршаецца эканамічная сітуацыя ў Расеі. Гэта паўплывала і на Беларусь», - сказала галоўны эканаміст банка DNB Кацярына Раяка.

Яна лічыць, што раптоўнай начной дэвальвацыі ў Беларусі не павінна быць. Але не здзівілася, што беларусы больш актыўна скупляюць валюту.

Паводле яе слоў, МВФ нядрэнна ацэньвае прагрэс Беларусі, і яна можа разлічваць на крэдыт.

Шукаюць спосабы спыніць паездкі ў Літву

Па словах эканаміста, Беларусь імкнецца пугай і пернікам прымусіць сваіх грамадзян купляць у краіне.

«Беларусь спрабуе палепшыць спажывецкі клімат у сваёй краіне. Будуюцца буйныя гандлёвыя цэнтры, вядома, не без дапамогі літоўцаў. Гэта павінна замяніць паездкі беларусаў у Літву. Вядома, усё будзе залежаць ад коштаўтварэння і пакупніцкай здольнасці», - сказала Раяка.

Па падліках розных крамаў, беларусы, якія прыязджаюць за куплямі, трацяць у дзень 3000-5000 літаў.

На яе думку, пагрозу Лукашэнкі абкласці падаткам паездкі ў Літву цяжка ажыццявіць.

Прадстаўнік Віленскага гандлёва-забаўляльнага цэнтра Akropolis Чэславас Урбанавічус не згодны, што патокі беларусаў знізіліся.

«Магу сказаць, што патокі не знізіліся. Пры вяртанні падаткаў, прадпрыемства прадстаўляе нам лічбы, і калі параўнаць мінулы і гэты год, можна сказаць, што патокі не зменшыліся», - сказаў ён.

Апошнія навіны